Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Мне народ падарыў сваё сэрца.

Ў гэтым сэрцы надзеі жывуць;

Яны сьцелюцца гожым каберцам,

Хоць вакола – вайны каламуць.

 

Хоць вакола – глыбокія раны

Болем ціснуць Радзіму маю, –

Веру: край, ад вякоў рабаваны,

Знайдзе некалі долю сваю.

 

І тады, упрыгожаны ў краскі,

Зазіхціць ясным сонейкам дзень,

Прынясе санцавейныя ласкі

Шчасьця новага сьвежы струмень.

 

А цяпер, хоць крывавяцца раны,

І шчыміць несуцерпная боль, –

Я вітаю народжаны ранак,

Што прагоніць асеньнюю золь.


11.IV.1943 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.06.2009