Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДЗЬВЕ СЬМЕРЦІ

                                    Учора на Мяшчанскай вул., д. №17,

                                    атруцілася сінільным квасам І.І.Іванова.

                                    Прычыны самагубства невядомы.


Калі патрыцый сьмерць з прыветам спатыкаў,

Прабіўшы жылы на руках,

Дрыжэлі сьпевы флейт, дзень ясны дагараў,

А праз вакно струёю вецер павяваў

I... мігдаловы горкі пах.


Ты, грозны жэрабій, учора ўзяты зноў;

На срога сьціснутых губах

Ня мгліцца люстра гладзь; застыгла ў жылах кроў;

Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў

I... мігдаловы горкі пах.


1912  М. Багдановіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009