Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НОЧ У МІРЫ

Прысьніся мне ў глухую ноч грымотай

І навальніцай будзь, кахай мяне –

І стану я Тваёй начной пяшчотай,

Якой і час бяздушны не кране.


І будзем мы дажджліваю парою

Сваю вясну забытую шукаць,

І ажывуць няспраўджаныя мроі,  

Каб дождж над Мірскім замкам разагнаць.


Прысьніся мне ў глухую ноч грымотай

І навальніцай будзь, кахай мяне...


  З. Арцюх

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 19.01.2010