Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДАГАРАЮЦЬ ДРОВЫ

Дагараюць апошнія дровы,

Ўецца сінімі зьмейкамі чад.

У часы завірухі зімовай

Я жыцьцю свайму нават ня рад.

 

У пару завірухі зімовай

Сэрца прагне вясны і цяпла,

Хоча суму цяжкія аковы

Спапяліць на вугольлі датла.

 

Дагараюць апошнія дровы,

Ўецца зьмейкамі чад угары.

Не парваўшы надолі аковы,

Непрыкметна й жыцьцё дагарыць.


7.II.1942 г.  Я. Золак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.06.2009