Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ

Скарына, доктар лекарскіх навук,

У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.

Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук

Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.

І ўраз пабачыў ён, што ізумруд

Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,

Што блеску ў ім няма... І з болем тут

Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.


1909–1913  М. Багдановіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009