Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЭЛВІС ІДЗЕ ПА ПРАСПЕКЦЕ
 
Майму дзеду Валодзю, які зараз п'е з Элвісам за ягоную днюху.

Ранак сьпявае над Менскам,

Таньчыць на вуліцах квецень,

Горадам коціцца вестка –  

Элвіс ідзе па праспекце.


Не па ТВ, не ў газеце –  

Баба адна расказала:

Элвіс ідзе па праспекце –

Проста, куды ні папала.


Песьня ліецца праз вокны,

Тэксты кладуцца на вецер,

Элвіс сьмяецца ў натоўпе,

Элвіс ідзе па праспекце.


Маці ўсьміхаецца дзецям,

Муж усьміхаецца жонцы,

Элвіс ідзе па праспекце

І ўсьміхаецца сонцу.


Хто павядзе мільёны?

Хто вынаходзіў тэтрыс?

Хто ганаровы донар?

Хто разьлівае “Бэйліз”?

Хто разгружаў вагоны?

Хто падымае ветразь?

Дзеці, скажыце, хто ён?


- Элвіс!


Вядома, Элвіс.


7/8.1.2010.  А. Рудак

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 10.01.2010