Абапал ціхае ракі
Грымелі ў Случчыне гарматы;
Гайсалі ў вёсках гайдукі -
Апрычнікі чырвоных катаў‚
Ды толькі быў то год дваццаты.
Із-пад саломянай страхі‚
З стагоў‚ із ямы пад вярбою
Случчак выцягваў сваю збраю;
Каб бараніць свае шляхі‚
Адрэз гатовы быў да бою.
Ўьвіліся вольныя сьцягі
Над кожнаю сялянскай хатай;
Няволі рвуцца ланцугі‚
Ушчэнт пакрышаныя краты -
У бой крывавы йдзе араты.
За бацькам усхапіўся й сын;
Адзеты ў зрэбную кашулю‚
Хлапец схіліўся да Матулі:
- Даруй мне‚ Мама! Плакаць кінь!
Багаславі! Іду пад кулі.
- Даруй‚ Матуля і бывай!
У крыж чырвоны йдуць дзяўчаты‚
Ідуць на сьмерць за родны Край...
Ўзьнялася Случчына заўзята...
То Несьмяротны Год Дваццаты!