Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

УСПАМІН

З-за сьцен высокіх сумна выглядае  

Аблуплены цагельны шэры дом;  

Ні сьпеў‚ ні сьмех з-за крат ня вылятае -  

Усё агорнута сьмяротным сном.  


Схіліўся вечар на гаі‚ палеткі;  

Над домам плямы чорныя ляглі;  

Галоўкамі ківалі сонна кветкі‚  

Й здавалася‚ кудысьці ўдаль паўзьлі.  


Раптоўна енк пачуўся за сьцяною;  

Балючы стогн запоўніў ўвесь харом.  

І сьціхла ўсё. І цяжкім сном‚ журбою  

Чарнеў з-за сьцен цагельны шэры дом.


Ціхарэцкая - Каўказ, 23 чэрвеня 1924 г.  А. Змагар

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.06.2009