Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПЕСЬНЯ АРЫШТАНТА

У падвале пад мокрым скляпеньнем  

Арыштант галаву ўдол схіліў;  

Па твары разьбягліся сьцені;  

Ледзь-ледзь вуснамі ён шавяліў:  


- І за што столькі цяжкае мукі  

Мне ў юнацкія годы цярпець?  

Як балюча мне зносіць разлуку!  

З дня на дзень узірацца на сьмерць!  


О‚ мой Божа магутныя сілы‚  

Дай яшчэ колькі дзён мне пажыць!  

Перад тым як зыйду я ў магілу‚  

Дай паслухаць як пушча шуміць!  


Дай пабачыць садок каля хаткі‚  

Пачуць голас сясьцёр і братоў‚  

Прытуліцца да роднае маткі‚  

Рукі сьціснуць сябровак‚ сяброў!..  


І ўзьняў галаву ў задуменьні -  

Неба скрылік маркоціў вакно;  

Раптам ясныя косы праменьняў  

Зазірнулі ў вастрог на радно.  


Любы тата! Харошы‚ мой мілы!  

Каб ты ведаў‚ як цяжка мне тут‚  

Ты устаў-бы з сырое магілы‚  

Мяне вырваў-бы з гэтых пакут.  


І няўжо ты ня чуеш‚ ня бачыш‚  

Як нязломна стаю ў барацьбе;  

Не пачуць ім ні енкаў‚ ні плачу...  

Я - твой сын... Я іду да цябе.  


Усё цішэй словы з вуснаў зьляталі:  

- Родны тата‚ хадзі ка мне ў кут!  

Маё сэрца цябе прычакала...  

Не баюся ніякіх пакут...


Слуцкі астрог, 1921 г.  А. Змагар

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.06.2009