Веру братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На сьвет Божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон…
Цётка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МАЙМУ ЖЫЦЬЦЮ

Жыцьцё,  

               цябе я пакахала

яшчэ тады, калі ня ўмела

цябе назваць, а дзіўным палам

тваім сагрэць малое цела.

Хадой хісткою із жадою

я ў сьвет імкнула па дазнаньні,

хоць «жыжа» плачам і бядою

мяне вітала,

                    як і сяньня...

Хоць сінякі мне давялося

зьбіраць блізу на кажным кроку –

маўляў зялёнае калосьсе,

няўзнак я налілася сокам.

I зацьвіла так, як умела,

як ты надумала із мною.

Мая нядошлая дасьпеласьць

была мне тайніцай упойнай.

Міналі дні...  

                    Гады у вырай

зьляталі клінам жураўліным.

На твой загад глыбока, шчыра

ўрасла я ў бацькаўскі суглінак.  

Ён падарыў мяне пахучай

жытнёвай лустаю і песьняў

мяне наўчыў,  

                       якіх ня вучыць

ніхто нідзе у местах цесных.

I так я стала... чалавекам.

Благім і добрым,

                           так, як трэба,

каб із пакораю павекі

ўзьнімаць у сонечнае неба.

Заўмела плакаць і сьмяяцца

і над сабою,

                    і над сьветам,

пазнала й пот сьпякотны працы,

і ўсе захопленьні паэты.

Магла, калі хачу, астынуць

ці разгарэцца зырка, ўзьлётна,

вылучваць веліч з лушпавіньня,

а з чынаў велічных – балота.

I дні лістала (што таіцца),

сьпіны ня хілячы прад конам,

піла із кажнае крыніцы

удосыць чыстай і прадоннай,

бывала ўцехай і... журбою,

і нічыёй была, і нечай, –

заўсёды, ўсюды, ўсьцяж табою

зачараваная навечна.

Жыцьцё,

               ня шмат ужо дарогі,

штораз пусьцей, цямней наўкола.

Дык дай мне роднага парога

даткнуць,  

               пакуль замкнецца кола!


1950–1952  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 30.12.2009