Я чую фламэнка звар’яцелых трамваяў,
Іх грукат поўніць пустыя вокны.
Дай мне сонца, а лепей два:
Па сонцы на кожнае маё вока.
Калі ў цябе ёсьць магчымасьць бачыць,
Значыць, ёсьць вочы і магчымасьць сачыць.
Я не люблю, калі ты мне хлусіш,
Але больш ненавіджу, калі ты маўчыш.
А на ходніках плямы нашых далоняў.
Мне так хацелася стаць кімсьці, але
На кожным твары ціхая поўня,
А поўня мяняецца кожны дзень.
У тралейбусе цесна – людзі едуць з працы,
А на шкле хтосьці намаляваў зорку.
Я гляджу праз яе на чорнае неба,
Мне павінна быць цёпла, але мне халодна.
А мне не балюча – я крычу ад болю.
І гэтакі боль мне не парушыць.
Я не люблю, калі ты мне хлусіш,
Але больш ненавіджу, калі сама...