Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДАРАГАЯ НЯ ПЛАЧ
 
Прысьвячаю Ані - сяброўцы СБМ

Чырванеўся усход‚  

Край гарэў ў барацьбе‚  

Люд няшчасны крывавіўся‚ гінуў.  

Ледзь шаснаццаты год  

Прамінуў у Цябе‚  

Пакідала ты родну Айчыну.  


Навакола кусты‚  

Луг‚ загоны і сад‚  

Дарагія ўспаміны аб клёнах...  

І заплакала Ты  

Ды пайшла ля прысад  

З болем сэрца ад крыўды праклёнаў.  


Зімшэлася золь.  

Сумна ўдалеч глядзіш:  

Як сустрэнуць чужацкія людзі?  

Але ў думках скрозь боль  

Эс-Бэ-Эмаўскі крыж  

Упрыгожваў дзявочыя грудзі.  


І ўсьміхнулася Ты‚  

Прашаптала «бывай»  

Ды махнула рукою скрозь сьлёзы  

На бор цёмны‚ густы‚  

На палеткі‚ ручай‚  

На садок‚ на таполі‚ бярозы.  


Дарагая‚ ня плач!  

На лёс не наракай!  

Прыйдзе час і скрыжуе дарогі.  

З дымам зьнікне палач‚  

І мы вернемся ў Край  

На змагарным шляху перамогі.


Кліўленд - ЗША, 27 верасьня 1959 г.  А. Змагар

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.06.2009