Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ШУКАЮ

Аксане Спрынчан


Шукаю радасьці ў журбе,

Шукаю вартасьці ў Айчыне,

Шукаю сьмеласьці ў сабе,

Шукаю сьветласьці ў жанчыне.


Шукаю праўды, як вар’ят

У дзежцы зь дзёгцем – лыжку мёду.

Нібы ў граху – цнатлівасьць, я

Шукаю сонца ў люстры лёду.


Чытаю зорныя сьляды –

Шукаю тлумачэньняў болю.

Гады гудуць, як правады,

А я шукаю ветра ў полі.


Шукаю рэха – у гарах,

Шукаю бляску іскры ў кожным,

Шукаю вечнасьці ў вачах...

І надараецца – знаходжу.


  М. Кандратаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.12.2009