Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ГАДЗІНЬНІК

Гадзіньнік тахкае...

                                Мо сэрца нашай хаты

заклятае у ім?

                       І хаты, і мае?

Няёмка дыхаць зь ім ня ў тахт,  

                                                   ніякавата

суцішыцца, маўчаць,

                                   калі нясьцішны ён.

Ды мне ня хочацца сьпяшацца жыць сягоньня.

Да шыбаў туліць твар згалелы лістапад,

і тчэцца верш, такі ж, як сьцені чорных клёнаў

на запацелым шкле...

                                    Што поўнач – неўздагад.

Гадзіньнік тахкае...

                                Мо хто душу сусьвету

ўсяго закляў у ім?

                             Няхай, мая – жыве.

Пакуль павесіць ноч на чорным небе ветах,

я кужалем сівым няўзнак датку мой верш.


1950–1952  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.12.2009