О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВУСЬЦІШ

Сівым сутункам ішла я... жыць.

Лісты шасьцелі,

                          я йшла усьцяж.

Ад іх жаўцелі гужы сьцяжын,

ад іх ратунку ужо нямаш.


Здаецца, жоўцяй наліўся дзень,

рудая вусьціш паўзе зусюль,

у кажным кусьце...

Душу нідзе

ад сьмерці жоўтай я не ўтулю.


Ды, зьмяўшы шорах,

                                   віхор узьняў

дождж жоўтых зораў з маіх сьцяжын.

Сатлелі дзесьці яны да дня,

я ж, я паўзь места паймкнула... жыць.


1950–1952  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.12.2009