Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗОРЫ

Мне спаць ня хочацца...

                                         Даўно ужо згасіла

зьмярканьне на вадзе пагары зыркай плямы,

і зоры расьцьвітаюць сінім пылам

адны ўгары, другія – пад нагамі.

Пакорнае лягло ў прадоньне мора,

у цемры дыхаюць ледзь чутна хвалі.

Вятры іх песьнямі паілі ўдзень, дык морыць

іх важкі сон цяпер,

                                і не цікавіць далеч...

Я ж,

        я ж усьцяж гляджу на цяг бязьмежжаў цьмяных,

стараюся пазнаць, што пахавана ў цішы...

Дарма... скрозь цемра й змрок,

                                                   хай угары над намі

блакітны Млечны Шлях у зоры неба вышыў.


1950–1952  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.12.2009