Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗАРАНА

Дадзела мне у бубны і літаўры  

нямоўчна біць,  

                        сябе ды іншых суцяшаць.

Чакае й на мяне калісьці недзе старасьць,

хоць я й паэт, і я – звычайная душа.

I мне жадаецца уцехі і спагады,

і я б хацела выплакацца ўсмак

па тым, што некалі я называла «радасьць»,

а заўтра «смуткам» назаву ці як...

Даволі!

Іншы хто трапеча хай на ветры!

Хоць кроў, як вар, бурліць, –

                                                нам сьвету не сагрэць.

Грабар із воўчымі вачыма мэтрам

яго ўжо вымераў, мармычачы:

                                                   «Памрэ».

I сіл у нас няма прагнаць за рэкі

яго і тую, што сьлядом за ім брыдзе.

Ну што ж,

                 пара і нам, відаць, самкнуць павекі

і лагаўя шукаць, як кажны зьвер.


Навіснуць нізка шэрыя галіны

ялін над намі...

                          Шыльнік, як дажджом,

прысыпле цела,

                           безьліч ночаў сініх

у зоры разатчэ наш новы дом.

I ціха будзе ў нас, і супакойна,

хай лютуюць вакол пажары і вайна.

Хай ці адна яшчэ зямлю угноіць

крывавая

               ці восень,

                                ці вясна...


Ды не!

           Не!

                 Не!

                       Зарана зашывацца

у логава на сон,

                           кідаць у горы сьвет.

Багаславёныя змаганьне, боль і праца!

Празь іх, хоць плачам мы, ірвёмся –  

                                                            ды жывём!

Нявесела,

                 а будзем у літаўры,

у бубны біць,

                     сябе ды іншых суцяшаць,

дарма, што нас усіх захліставае варам

туга,

        што і у нас – звычайная душа.


1947  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.12.2009