Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДЗЕ ТЫ, ШЧАСЬЦЕ МАЁ?..

Дзе ты, шчасьце маё, дзе ты, сьветлая доля?

За што сэрца гняце жалю дзікая змора?..

Воыйду цёмнай парой гэт' за вёску на поле

І падслухаю сьціха, што ночка гавора.


Можа, гоман пачую, што жаль і трывогу

Песьняй радасьці зглуша і ўсьпіць назаўсёды,

Мо' пакажа няшчаснаму к долі дарогу

І разгоне ў душы цемнаты, непагоды.


Га! нічога нz чуць, толькі неяк, здаецца,

Жудка вые, гудзіць сівер з поўначы зімны,

Толькі шум баравы зь цёмнай далі нясецца

І пяе у душы пахавальныя гімны.


1906-1912  Я. Купала

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.12.2009