Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

КАЛІ...

Калі на клёнах залацістых

дрыжаць апошнія лісты

і сівер сіліцца расхрыстаць

сівую восеньскуго стынь,

калі віном старым крынічаць

каўшы мядзяныя лагчын

і кветкай дзіўнай, экзатычнай

канае сонца на суччы,

калі сівее з жалю й далеч

і межаў жоўтая трава, –

тады,

         тады так смутак паліць,

што ўжо, здаецца, не стрываць!

I смажыць смага вусны, сэрца,

як дзень асеньні,

скончыць шлях...

Адно,

           ці нас утуліш сьмерцяй?

Ну, добра, сьмерць,  

                                 а што пасьля?

Хто ж, хай над ім гадоў завея

курган навее, ўзьніме мур, –

засьне з нас гэтак, што заўмее

цябе забыцца, Беларусь?

Хто шчыра так памрэ, што згасіць

нязгаслы, палыменны зьніч,

які калісь, а ўпаліць шчасьцем

і наш прасьцяг,  

                          і нашы дні!


1946  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.12.2009