Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗАМАЛА

Вітала колькі год я восені у месьце:

асфальт і цэгла,

мітусь, грукатня...

Аж давялося мне цяпер адну вітаць

на ўзьлесьсі,

                     дзе яна прыйшла сініць і плесьці

узоры зь верасоў,

                             імглы,

                                       лістоў апалых...

Як гэткіх дзён зыркіх мне ўсьцяж, усьцяж замала!


Бо ўсё ж вакол зігціць,  

                                      гарыць і паланее,

ні росам ані ймгле шуганьня не суняць.

Няхай спамінам,  

                           снам спрыяе цішыня, –

жывуць мае і тут, у лісьцяных завеях,

здаецца, дні кружыць я б зь імі не прыстала!

Як гэткіх дзён зыркіх  

мне ўсьцяж, усьцяж замала!


1945  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.12.2009