Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЛЯТУЦЬ ЛІСТЫ

Лятуць лісты пуцінай жураўлінай  

у вырай сонечны даўно.

Мо крылы й нам,

і нам узяць раскінуць

і ў сіню рынуць, аж на дно...

Мо мераць дні, як залатыя вёрсты,

і выглядаць гранічных вех,

аж не прысыплюць сьнежныя пялёсткі

і сьлёзы нашыя,

і сьмех...


Лятуць лісты пуцінай жураўлінай

і вабяць нас удалячынь.

Ды з жоўтых пожняў роднае краіны

дай, кон,

у сьвет нам не ўцячы.

Мы неаглядна сэрцы застрамілі

каханьнем палкім і дзіўным.

Няхай лятуць лісты сівыя мераць мілі –

там,

безь Цябе,

што ж варты мы?


1943  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 11.12.2009