Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АБСЬПЯВАНАЕ

Напісаў, хоць на жарты, адзін –

                                                     абсьпяванае

ўсё ў жыцьці,

ад звычайнае рэдзькі – да выраю,

і няма ужо слова, для вуха нязнанага,

і няма ужо думкі, па шчырасьці шчырае.

Што ж, здаецца, і праўда...  

                                             Разоў, можа, з тысячу

навіталіся ў вершах мы вёснаў і восеняў,

анапэсты, і ямбы, й гэкзамэтры крышачы,

зачыналі нанова зажынкі, закосіны.

Перад намі –

                       ўсё чыста на сіта прасеялі,

спрабавалі пяяць на мажор, па-мінорнаму,

нашы продкі йшчэ  

                                сьледам паўзьлі за падзеямі,

гаму колераў, гукаў разьбілі, разгорнулі...

I таму мо цяпер,  

хоць унукам і ўспыхвае

сэрца з кажнаю новай вясною па-новаму,

хоць і пішам аб вёснах, што сінія, ціхія, –

ажно палімся іншымі выпець іх словамі.

Мо такімі,

                 якія да плыні вясёлкавай

дадалі б яшчэ зь дзесяць нязнаных нам колераў,

накурылі б у душах купальскімі зёламі,

запарушылі б вочы вішнёвымі зорамі...

Толькі ж дзе іх знайсьці?  

У якім яны выраі

шчасьце шчыплюць багуннае, хмельнае, п’янае?

Так... усё у жыцьці –

                                   і найбольш нават шчырае –

захапанае пальцамі рук...

Абсьпявамае...


1942, Менск.  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 10.12.2009