Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДОСЫЦЬ

Досыць, як зерні пацёркаў,

перасыпаць у далонях

жаль заплясьнелы і горкі,

смутак салоны.

Досыць –  

                 даволі па горла

думак галодных аб страве,

слоў аб крыжох,

аб памёрлых,

згаслых бяз славы.

Кіньма хістацца, заводзіць

сьледам сьлязьлівай завеі,

ў новым з карэньнямі годзе

знойдзема, зловім надзею,

моцна зацісьнем у жмені,

болей ня пусьцім у вырай,

хай  

      з сэрцаў выдзеўбе сьцені.

I –

дні расступяцца шырай,

кроў варам думкі абварыць,

рукі узьнімуцца й грудзі...

Кпіць будзем з крыўдаў, удараў,

хай далей будзе, што будзе!


1942  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.12.2009