Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВОСЬ ТОЛЬКІ ВЫПІШУСЯ ТРОХІ

Сьціскаць няварта думы, словы

ў цясноце сэрца...  

                              На паперы

ім павальней – мільгаюць, ловяць

адны адных –

                        якраз умеру.

Калі ж зашмат іх набярэцца –

як там ні сьні, усіх ня высьніць,

асьвіным джалам джгаюць сэрца,

ля пясьцяў рук павесмам віснуць...

I мімаволі мроі мроіш,

і ломіш рытм жыцьця ў жаданьнях,

уцелаўляешся ў гэрояў

паэм, якіх няма ўжо сяньня...

Як бы ня хочучы, стаўляеш

сябе адну – у цэнтр сусьвету

і па сабе згінаеш баі

старых і новых запаветаў.

А дзе ні глянь –

                           мільёны жыцьцяў

ірвуцца ніткай перапрэлай,

мільёны зноў –  

                          шукаюць сыці,

руін разблытваючы шэрасьць.

Як тут ні йсьці за імі сьледам

і як на леры ім ня бразгаць,

каб пылам слоў прысыпаць беды,

прыцяць зубоў галодных лязгат?

Вось толькі выпішуся трохі

аб жоўтых восеньскіх узьлесьсях, –

зноў бестурботным скамарохам

пайду руіны песьняй песьціць,

узноў пачну смуціцца штодня

чужой тугой,  

                     душу шыпшыніць

чужой вясёласьцю й паходняй

гарэць на ветры  

                           за краіну!


1942, Менск.  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 04.12.2009