Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

У СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ

Я зачэрпнула сягоньня

жменю сонечных праменьняў

і гуляла зь імі доўга:

                                 перасейвала ў далонях,

рассыпала на каленях,

                                      зноў зьбірала, каб ня стылі,

яны ж  

           пахлі хмельна, сонна,

                                               сяньня выбраным пласконьнем,

і было так люба, міла

                                    расьсяваць іх жоўтым пылам.

Сьвет здаваўся сіні-сіні

і бязьвінны, як калісьці.

Летуцелася, што з сэрцам я магла б,  

                                                            нібы асіньнік,

стрэсьці жах штодзённай сьмерці,

скінуць жаль пажоўклым лісьцем,

што магла б разблытаць шэрасьць

                                                         нашых дзён, пачаць ад старту.

I яшчэ хоць раз даць веры,

што жыцьцё чагосьці варта!


1941, Менск.  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(1)
Дадаў PL 03.12.2009