Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДА ЗГОДЫ

Браты-Беларусы! Да згоды! Час прыйшоў!  

Славуты час... Адказная хвіліна‚  

Калі вагаецца лёс нашае Краіны‚  

Ці вольнай‚ слаўнай стаць‚ як некалі‚ ізноў‚  

Ці на гады‚ а мо й навек загінуць.  


Да згоды ўсе! Браты! Нас лучыць САКАВІК‚  

Бацькоўскаю крывёй палітыя загоны‚  

Выгнанцаў на Сібір балючыя праклёны‚  

Крыжы дарожныя‚ дзяцей галодных крык  

Ды роднае матулі енкі-стогны.  


Браты-Беларусы! Успомніце той час‚  

Калі грудзьмі баронячы Краіну-Маці‚  

Са зброяю плячо-ў-плячо ў гушчэры‚ гаці‚  

Адзін за аднаго на сьмерць ішлі ня раз‚  

Каб выратаваць сябру ў няшчасьці.  


Чаму-ж цяпер брахня‚ грызота‚ сваркі‚ бруд‚  

Агідна лаянка‚ даносы медналобых‚  

Абрыдлыя для ўсіх амбітныя хваробы?  

А час ня спыніцца‚ й гісторыі прысуд  

Апляміць іх пад матчыну жалобу.  


Зірні наўкол! Як радуецца агент-шпег!  

Заданьне выканаў‚ справакаваў на сваркі‚  

Цяпер работа ёсьць агентам Чразвычайкі -  

І вусны крывяцца у гіранічны сьмех -  

Па аснаму вылаўліваць на вуліцах‚ у парках.  


Да згоды! Час! Зважай! - Нясецца кліч з гаёў.  

Сынкі мае! Хутчэй! Краіна - ваша Маці  

Даруе кожнаму радзімаму дзіцяці‚  

Калі вы дружныя й адважныя ў баёх  

Зноў разам прыдзеце за Край змагацца.


Парыж - Францыя, 15.ХІІ.1952  А. Змагар

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.06.2009