У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗЛАМАНЫЯ СОСНЫ
(Зь Яніса Райніса)

Віхор найвышэйшыя сосны зламіў,

Што ў дзюнах на ўзмор'і стаялі, —

Паглядамі ў далі імкнулісь яны,

Хавацца, гнуць сьпін не жадалі.


«Зламіла, варожая сіла, ты нас,

Ды йшчэ барацьба не спынілась,

У соснах аб даль летуценьні чуваць,

I помста ў галінах стаілась!»


I сосны найвышшыя зноў ўжо жывуць —

На воду ўсплылі караблямІ.

Адважна ўздымаецца гордая грудзь —

Зноў з бурамі бой неспыняны.


«Ламіся, варожая сіла,  грымі,

Мы дойдзем да даляў, дзе шчасьце,

Ламі нас, тапі, аб скалу расшчапі —

Мы выйдзем да сонца з нянасьця!»


  К. Езавітаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.06.2009