Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НА ЛЯСНЫХ СКЛАДАХ У РЫЗЕ

За заборамі шэрымі, старымі,

На пакрытых карою дварах

Стаяць клеткі дашчок веліканамі

Ў сьветла-жоўтых смаловых радах.


Смачна пахнуць брусочкі шафранныя!

Над апілак гарой дрыжыць пар...

Пілавалі вас рукі старанныя –

Агалілі агромны абшар.


Зь беларускіх лясоў, з Панадзьвіньня,

Доўга плылі цяжкія плыты.

Намазолілі рукі ды сьпіны

Нашы, ў шэрых сярмягах, браты!


Свайго Краю дабро, за чужацкі алтын,

Ад бядноты сваёй прадалі.

Дроў ня мае свой брат-селянін,

А к чужым горы лесу сплылі!


Абкрадаюць нас ўсе! Цягнуць кожны ў свой бок.

За нажывай да нас едзе ўсяк!

Ў гаспадарку сваю, беларус, зрабі крок!

Пакажы ўсім чужынцам кулак!


12 траўня 1926 г., Рыга  К. Езавітаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.06.2009