Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВЯЧОРНАЯ МІСТЭРЫЯ

Сплёў вечар вянок прамяністы

з шыпшыны і макаў чырвоных,

у небе павесіў прачыстым,

на ясных нябёсных загонах...

А сонцу вянок спадабаўся,

у чырвані сонцу да твару...

Так – захад у фарбы прыбраўся,

так вечар заняўся пажарам.

Усё, што такім было знаным,

адразу зрабілася дзівам:

настольнікам, золатам тканым,

паслаліся жытнія нівы,

агнём загарэліся стрэхі,

сады і вяршаліны бору,

і густа праз хмараў узрэхі

сыпнулі, як зерняты, зоры.

Бярозаў зялёныя рукі

застыглі, бы ў часе малітвы,

прачнуліся ночныя гукі,

нячутыя ў дзень працавіты,

Затросься лазьняк зь пераляку,

пачуўшы крок чорнае ночы...

I росамі вецер заплакаў,

у змроку хаваючы вочы...


1932, Хэлмна.  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 01.12.2009