Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НА ВЯСЕНЬНІМ ВЕТРЫКУ

Каратка мая спадніца!..

Шэльма, шэльма вецер!..

Ён нічога не баіцца!..

Ніхто не замеціў?..


Пёс вясёлы – вецер майскі –

Трэ мае калені.

Што ні ноч, сьню сон я райскі...

Шчасьце ўзяла б жменяй!


Любы мой, прыйдзі! Ну што ж ты?

Я даўно чакаю!

Шчасьця, радасьці – хоць трошку! –

Ўзяць сабе жадаю!


Не шкадуй мяне! Ня трэба! –

Сама не шкадую!

Колькі вёснаў дало неба?..

Вазьмі! Я дарую!


26 красавіка 1926 г., Рыга  К. Езавітаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.06.2009