Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВАСІЛЬКІ

У жытох расьцьвілі, расьцьвілі васількі...

На прасторах шырокіх, ня нашых палёў,

між маўклівых, зялёных яшчэ каласоў,

на чужацкай зямлі расьцьвілі.


Расьцьвілі, па узгорках пясчаных бягуць...

А ўнізе, пад гарой, зелянеюць кляны,

асыпаюцца яблыны – сьлёзы вясны,

і цьвітуць васількі і ў лагу.


Краскі любыя, памяткі іншых палос,

белых дзічак на межах, сьцяжынак-шляхоў,

краскі – памяткі песьні званкіх жаўрукоў

пад паветкаю сініх нябёс...


Там, у родных палёх, вы ня гэтак цьвілі,

гэткі сум не імгліўся у вашых вачох,

гэтак хутка ваш стан не хінуўся, ня сох,  

краскі роднай, далёкай зямлі!


24.XII.1924.  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 01.12.2009