Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

У КУЦЕ БОЛЬШ НЯ МАЮ БАЖНІЦ!

У куце больш ня маю бажніц –

Мапа там. А на ёй – Беларусь.

Ёй адной я цяперка малюсь,

Перад ёй штодня падаю ніц.


Прад вачыма маімі абшар

Скатаванай, згвалчонай зямлі...

Незасохшыя лужы крыві...

Панаваньня чужынцаў цяжар...


З паўначы на паўдзень, як злы гад,

Працягнулась падзелу мяжа...

Дрот калючы... Слупы дзеляжа...

Штыхі... Ўціск... I чужацкі салдат...


Сьлёзы й кроў. I малітвы, і стогн!

Катаваньне! Турма! Кайданы!

Зьнішчыць нас захацелі паны!

Горы трупаў насыпаў патрон!


Ды – дарма! —

Ўжо ніхто не заб'е беларускай душы!

Ў цяжкіх муках яна акавалась бранёй!

Не зрачомся мы сьветлае Волі сваёй –

На сьвет вольны мы выйдзем з глушы!


Сьнежань 1925 г. Рыга  К. Езавітаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 10.0 /1 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.06.2009