Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

УЛАДЗІМЕРУ ЖЫЛКУ

«Уяўленьне»! «Уяўленьне»!

Шлях ў паход, у наступленьне

Адчыняеш ты!

Прэч бясьсільле!

Прэч зьмірэньне!

Ўперад!

Ў бой!

Адно імкненьне!

Праз карагі, праз каменьне

Без сьлязы

I без стамленьня

Новым шляхам, цаліной,

Ў дол,

Ўгару, –

Ня плач!

Ня стой!

Ў гэтым сьветлым захапленьні,

Ў гэтай сіле уяўленьня

Ты мне – родны.

Ты мне – свой!


18 лютага 1925 г., Рыская турма  К. Езавітаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.06.2009