Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НЯ НЫЙ! НЯ ПЛАЧ!
(Братам Заходняй Беларусі)

Ня ный! Ня плач!

Ня дзіва сьвету сьлёзы:

Цэлы акіян праліў ён сам!

Тапор і нож вайстры

Рабі дубіну ты зь бярозы,

Гвалтоўнікаў забі і выкінь цела псам!


Ня ный! Ня плач!

Сьлязою не адхіліш рук зладзея.

Румзаку -сьлюнцяя ня будзе шкадаваць.

Дубіна, нож, тапор – вось дзе твая надзея!

Бі, рэж, палі!

Хай хаты ворагаў з гараць!


Ня ный! Ня плач!

У страху не крычы.

Вазьме жуда — маўчы!

У катаў выжмі плач!

Хай з дрожжу сьвету пракрычаць:

«Паўсталі крывічы!»

Тады пачнуць нас шанаваць.

Тады людзьмі нас будуць зваць!

Ня ный! Ня плач!


12 лютага 1925 г. Рыская турма  К. Езавітаў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 08.06.2009