Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

КАЛІ НОЧ ЗАПАНУЕ

Любяць людзі прыгожыя песьні,

любяць сумныя гукі жалейкі,

як пагодныя дні напрадвесьні,

як раздольле, як сьпеў салавейкі.


Любяць казкі аб дзеях мінулых,

аб жыцьці сваіх продкаў свабодных,

аб гушчарных бароў шумах-гулах,

аб прадоннасьці рэк мнагаводных.


Любяць песьні аб славе, аб долі,

аб асілках вялікіх, магутных,

аб братох, што каналі ў няволі,

аб часінах старонкі пакутных.


Не было запраўды мо нічога,

мо і песьні і казкі мінучы, –

чуе сэрца ў іх гукі былога,

а душа уздыхае балюча.


Тыя ўздыхі мо ветрык падхопіць,

панясе і разьвее у полі...

А калі ён сканае паволі,

калі ў хмарах бліск сонца утопіць


і туман папаўзе над лясамі,

над асінаў сям'ёй палахлівай,  

над зялёнай нясьпелаю нівай

дарагімі, маўляў, паясамі,


калі ноч запануе усюды,

калі выпаўзуць ночныя чары,

духі-сьцені агорнуць абшары,

сны сплятуцца, сны-мары і цуды,


калі смутныя ночныя гукі

паліюцца з-за хваляў туману

на глухую лясную паляну

і замрэ ўсё ад дзіўнае мукі,


як жыцьцё прыабернецца казкай,

калі з казкаю сэрца зьліецца, –

мо старое ў душы страпянецца

і прывабіць нязьведанай ласкай?


Явай стануцца гожыя песьні,

явай стануцца гукі жалейкі,

сьветлай явай, як дні напрадвесьні,

як раздольле, як сьпеў салавейкі.


1921  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 27.11.2009