Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВОСЕНЬ

Хай жаўцее, сьціхае сад з кажнай гадзінай,

сонца косы гарачыя ўсюды ня сее,

хай гарыць, як агонь, ліст чырвонай асіны,

хай апошнія кветкі у садзе жаўцеюць, –

               будзем чакаць вясны!


Хай паўзуць над зямлёю калматыя хмары,

хай цямнее рака, хай жыцьцё замірае,

не агорнуць нас восені горкія мары,

кажны з нас яшчэ сьветлае шчасьце пазнае, –

               будзем чакаць вясны!


Хай у душах надзея на долю канае,

зло мінецца, бы летнім дзяньком навальніца,

прыйдзе час – сонца ў сініх нябёсах зазьзяе,

закрасуе вясновай красою зямліца, –

               будзем чакаць вясны!


1920, Вільня.  Н. Арсеньнева

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 25.11.2009