Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗЬМЕНЫ

Зьдзіўляюся – зьмены  

як марскія хвалі  

бясконца выпраўляюць свой малюнак  

бурштынавыя перакочваюцца каменьчыкі  

а чарупіны – рэха акіяна  

зьдзіўляюся – штодзень я іншы  

сталеюць думкі  

чаргуюцца жаданьні  

пры сустрэчы я спытаю –  

хто гэта?  

сын прыкладае чарупіну  

да вуха – уважліва слухае  

ты павязеш мяне летась на мора?  

я ніколі ня бачыў мора  

нават успаміны аб мінулым  

мяняюцца як рэчышчы  

родных рачулак  

няўжо нехта мае ўладу  

над маімі ўспамінамі?!  

зьдзіўляюся – гляджу на фотаздымкі  

пажоўклыя лісты кнігі  

зьдзіўляюся – жыву даўнейшай марай  

якая зьдзейсьнілася  


на вежы б'е гадзіньнік –  

вітае чарговую зьмену  

найменьня маёй мары


  А. Аркуш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.11.2009