Веру братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На сьвет Божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон…
Цётка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АДПАЧЫНАК ЗА ГАДЗІНУ ДА ЗЬМЯРКАНЬНЯ

На валунах адпачываюць кірлі,  

Яны ляталі ў сьвет далёкі,  

Стаміліся па францыях галёкаць,  

Стаяць на валунах, як стодкі.  

Крыху далей заўважны сьвірны.  

Увечары дымок салодкі  

(У вёсцы ўжо забылі смака «водкі»)  

Уздымаецца ад сьвірнаў мірны.  

Сялянаў не цікавяць кірлі –  

Ну ёсць, дык ёсьць – карысці зь іх ніякай,  

Іх не чапаюць – і за тое дзякуй.  

Здаецца навакол ніколі не было салдата.  

Ужо сабрана сена ў сьцірты.  

Жыцьцё й праца – тут нібы блізьняты,  

Прыемна, ціхамірна пахне мята...  

Відарыс гэты бельлю напаўсьцёрты,  

Ён вокам невыразна ўзяты.


  А. Аркуш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.11.2009