У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗАЛАТАЯ РУНЬ

Вакол твайго імя, Пярун,  

Зьбіраюцца, як восы, хмары.  

Пякучых бліскавак нэктары  

Чакае залатая рунь.  


І нават кволай насьцярогі  

Няма ў зьмены маладой.  

Яна за новае гарой,  

Яна шукае іншае дарогі.  


Рунь не баіцца гострага кап'я,  

Моц Перуна яе містычна экзальтуе.  

Няхай даглядчык лямантуе,  

Што небясьпечная з вагнём гульня.  


Рунь падсьвядома адчувае, –  

Патрэбны, як паветра, рызыкоўны чын,  

Інакш ня будзе ўраджаю,  

Інакш навошта далячынь.


  А. Аркуш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.11.2009