Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АБРАЗ

Абраз трымаецца нібыта на цьвіку,  

Які забіты ў шэры воблак.  

Абраз нібы блізьня маладзіку –  

Высока зіхаціць таемны воблік.  


Ад позірку суровага зь нябёс  

Жуда, як дзіда, працінае здайцаў,  

І ўжо ня вабіць іх заганны лёс –  

Па-змоўніцку ня слухаюцца пальцы.  


І не схаваць вачэй – як бы хацеў,  

і вытрымаць той позірк немагчыма, –  

На кожнага, хто кат і ліхацей,  

Праменіць боль ён зыркімі вачыма.


  А. Аркуш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.11.2009