Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДРУГОЕ ВЯРТАНЬНЕ

Мейсца хвоі – для сустрэчаў,  

што накліканы лацінкай,  

дробных літарак нязвыкласьць,  

нам сустрэча – адкрыцьцё.  

Дачакацца дзён адлігі,  

дзён вясновага вяртаньня –  

сум, як стужкі спаміж яблык,  

да калядак – доўгі час.  

Там, дзе хвоя нас чакае, –  

хвоя месяцу ня дружка,  

квадры-ліхтара мігценьне,  

там бурштыну дрогкі знак.  

Мейсца вызначана лёсам,  

на якім вяртаньні стрэча?  

Лекаваць жывіцай – быццам,  

толькі гэтак лекаваць.  

Прамінулі гурбаў скокі –  

прасьпяваныя калядкі,  

стужкі – напамін пра сьвята,  

квадру нашага быцьця.  

Мейсца хвоі – падарунак:  

не дыван з пажоўклай хвоі,  

не жывая прахалода –  

мружыць вочы: сонца – цень.  

Нагадаюць успаміны –  

сьцежка на пукаты ўзгорак,  

дакрануцца да люстэрка,  

паміж сонцаў: яблык – твой.


  А. Аркуш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.11.2009