У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АПОШНІЯ ПАВЕДАМЛЕНЬНІ

Слухаю апошнія паведамленьні –  

не цікава: падзеі адбыліся,  

катастрофы здарыліся,  

спаборніцтвы прайшлі –  

зьніклі, памерлі.  

Каму патрэбна няіснае?  

Спрабую настроіць свой  

прыймач на іншае.  

Гартаю радыёхвалі, як старонкі  

таўшчэзнае скрэмзанае кнігі.  

Чуйна ўслухоўваюся ў далёкія,  

ледзь чутныя, галасы.  

Як ні спрабую – нічога не атрымліваецца,  

але ж я ўпарта працягваю росшукі:  

адны навіны – таямніцы,  

другія – апошнія паведамленьні.


  А. Аркуш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.11.2009