Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВОЎК

Я заплюшчваю вочы і бачу ваўка.  

Ведаю: ён мой вораг.  

– Каб ты спарахнуў! – крычу што ёсьць моцы. –  

Каб ты захлынуўся крывёю сваіх ахвяраў!  

Я паслабляю павекі – гляджу.  

Воўк ня зьнік, але, нібыта спужаўшыся,  

адбег на бясьпечную адлегласьць.  

– Каб ты спарахнуў! – крычу яшчэ мацней  

і, разьятраны, подбегам набліжаюся да яго!  

Я трызьню помстай!  

Я вар'яцею ад злосьці!  

Воўк валюхаста пабег мне насустрач.  

Ад гэтага я разьюшваюся ўдвая.  

Я сам раблюся падобным да ваўка.  

Няхай! Няхай да д'ябла! Няхай да ваўкалака!  

Бо шэры – мой вораг! Я трызьню помстай!  

Яшчэ імгненьне – і я пашкамутаю гэтую погань!  


Побач прабег куртаты сабачка.  

Цяжка дыхаючы, я спыняюся, заплюшчваю вочы

і бачу Ваўка.


  А. Аркуш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.11.2009