Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗЬНІЧКА

Ля самай скроні сьвету

Сьлізьне і прападзе.

Ні водгуку, ні сьледу

Нідзе, нідзе, нідзе.


А сьвет сабе гудзе,

Як перад сьвятам пошта.

Сьлізьне - і прападзе.

Адкуль? Куды? Навошта?


Празь ніцы вербалоз -

Сьцяжына ў вольным полі.

Адно і ёсьць - што лёс.

...А што бывае болей?


  У. Някляеў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 26.05.2009