Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НАТОЎП

Натоўп рухаецца па шляху, брукаваным  

жывымі чалавечымі галовамі.  

                                                  На адзіным дрэве  

ўскрай бясконцай людской плыні

                                                         пугачом  

сядзіць вірлавокі дзядзька.  

– Хадынка нібыта, Хадынка нібыта... –  

бесьперапынна мармыча ён.  

Ці ён папярэджвае, ці ён пытаецца?  

Натоўп моўчкі абмінае дзівака.  

Каб неяк прыхаваць пачатак і канец,  

масянжовы месяц спрабуе захінуць  

залатое сонца. Але сонца паглынае  

                                                            цемру, і натоўп –  

як на далоні. Толькі дзе той пачатак,  

дзе той канец? Углядайся да зьнямогі,  

а калі стомішся, то шлях, брукаваны  

чалавечымі галовамі, зьдзівіць

                                                   бязьлюдзьдзем.


  А. Аркуш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 23.11.2009