Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

САЛАМЯНЫЯ ПТУШКІ

Саламяныя птушкі лётаюць  

пад белаю стольлю.  

Скразьняк гойдае іх  

у кватэрнай прасторы.  

Каляровыя ніткі вяртаюць  

птушак назад.  

Каляровыя ніткі ніколі  

не губляюць адваротных шляхоў.  

Каляровыя ніткі – як сцьверджаньне,  

што за даляглядам канец сусьвету.  


Саламяныя птушкі аздабляюць  

пакой.  


Саламяныя птушкі, як сьнег –  

за якім насьцярожлівасьць.


  А. Аркуш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 23.11.2009