Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЛЕБЕДЗЬ

У горадзе, што спрэс спавіты дротам,

Сьляпая, ад сьцяны і да сьцяны,

Да адзіноты мкнецца адзінота

I набывае голас драцяны.


Яна крычыць, як металічны лебедзь!..

Таварышу званю, кажу: "Як-небудзь

Спаткаемся...". I кажа ён: "Звані", -

З уласнай адзінотай дзень пры дні.


I пуста так - як вецер дзьме трубою...

Сваю бяду рукамі разьвяду

I сам сябе спытаю: "Што з табою?".

Плячом пацепну. Трубку пакладу.


  У. Някляеў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 26.05.2009