Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БРЫТВА

Прыгнечанасьць часу,

Разгубленасьць часу і страх -

Нібыта ў сяброўскіх,

Нібыта ў варожых вачах.


На ранку галюся. Баюся.

Прад люстрам стаю -

Разгубленасьць мрою,

Прыгнечанасьць трызьню сваю.


Час тахкае ў скроні.

Над бітваю дыбіцца бітва.

Цяжэе ў далоні

Вайсковая бацькава брытва.


Шалею ад болю.

Не трэшчына ў часе - разлом.

Кроў кліча на волю...

Упоперак горла - лязом.


  У. Някляеў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 26.05.2009