Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

САКАВІЦКАЯ ЭЛЕГІЯ

Гаркавы пах вясны – прадвесьце адзіноты

плюс тонкі саладжавы пах парфумы

я адчуваю і душой, і скурай

я адчуваю крохка і празрыста

ёсьць час адчуць чужыя боль і страх

ледзь бачны рух пачуцьця ў гэтых зрэнках

пачнецца перакульваньне сусьвету

пачнецца перагортваньне старонак

агромністай, усім вядомай кнігі

ты – люстра, тут адбітыя фігуркі,

машынкі, дрэўцы, вулкі, хаткі, крамкі

ты – рэха ўсім вядомага хаосу

твой лёс абліты цёплым смачным ветрам


2006  В. Трэнас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 06.11.2009