У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

З ПЛЯЖАЎ ФЛЯРЫДЫ

Сонца скача па галінах аблокаў, як жоўтая малпа.

У вадзе – дзеці – будучыя манархі,  

Сьмеючыся, пазначаюць сваю тэрыторыю.


Пляж цячэ, як разьліты мёд, і хвалі

Пускаюць сьліну і аблізваюць бераг,

На вадзе – хлопчыкі – будучыя магі,

Пэндзьлікамі між ног малююць сонцы.


Толькі захлынуўшыся, ты разумееш,

Што ўся соль зямлі – у акіянскай вадзе,

Што рыбы

Ў прыроднай валюце – дробная манэта,

Якую няцяжка здабыць, ня тое што птушкі –  

Папяровыя грошы, якім усё дазволена.

Яны нават вецер паставілі ракам

І па яго сьпіне спускаюцца да вады,

І там пакідаюць вадзяныя знакі.

Ты зьлізваеш з вуснаў салёны мёд,

І паветра прыліпае да насьліняўленай скуры

І курчыцца на ёй, як у павуціньні муха.


У вадзе – дзеці – нашчадкі малпаў

Бессаромна мочацца на люстэрка Бога.


2005  В. Морт

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009